Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 29 30.04.2020 Аб змяненні пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 31 кастрычніка 2019 г. № 70

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

30 красавіка 2020 г. № 29

Аб змяненні пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 31 кастрычніка 2019 г. № 70

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1.Унесці ў праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Помнік братам Цубам» каля в. Вялікі Лес, на развілцы аўтамабільнай дарогі Р23 і дарогі на в. Хорастава Салігорскага раёна Мінскай вобласці, зацверджаны пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 31 кастрычніка 2019 г. № 70, наступныя змяненні:

1.1.у частцы другой пункта 7 словы «0,02 га» замяніць словамі «0,0201 га»;

1.2.у частцы другой пункта 10 словы «0,15 га» замяніць словамі «0,3365 га»;

1.3.пункт 11 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«11. Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляецца:

на ўсходзе, паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі перасячэння з лініяй правага берага Вялікага канала з каардынатамі 52.543075, 27.473183 па бартавым камені ўздоўж заходняга боку праезнай часткі аўтадарогі Р23 да кропкі перасячэння з лініяй усходняй мяжы аўтамабільнай паркоўкі з каардынатамі 52.542293, 27.473025;

на поўдні – лінія, якая ідзе на поўнач у створы ўсходняй мяжы аўтамабільнай паркоўкі да кропкі з каардынатамі 52.542322, 27.473022 далей па бартавым камені аўтамабільнай паркоўкі ўздоўж дарогі на в. Хорастава да кропкі перасячэння з праезнай часткай дарогі з каардынатамі 52.542259, 27.472708 і далей да паўднёва-заходняй мяжы аўтамабільнай паркоўкі з каардынатамі 52.542249, 27.472590;

на захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені паўднёва-заходняй мяжы аўтамабільнай паркоўкі ўздоўж дарогі на в. Хорастава ад кропкі з каардынатамі 52.542249, 27.472590 да кропкі перасячэння з лініяй правага берага Вялікага канала з каардынатамі 52.542759, 27.472365;

на паўночным захадзе – лінія правага берага Вялікага канала ад кропкі з каардынатамі 52.542759, 27.472365 да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па бартавым камені ўздоўж заходняга боку праезнай часткі аўтадарогі Р23 з каардынатамі 52.543075, 27.473183.»;

1.4.дадатак да гэтага праекта выкласці ў новай рэдакцыі (дадаецца).

2.Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Міністр Ю.П.Бондар

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Помнік братам Цубам» каля в. Вялікі Лес, на развілцы аўтамабільнай дарогі Р23 і дарогі на в. Хорастава Салігорскага раёна Мінскай вобласці (у рэдакцыі пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь 30.04.2020 № 29)

Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Помнік братам Цубам» каля в. Вялікі Лес, на развілцы аўтамабільнай дарогі Р23 і дарогі на в. Хорастава Салігорскага раёна Мінскай вобласці


Другие НПА

Постановление МК РБ №21 от 19.03.2020 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Трышынскія могілкі (у межах агароджы)" па вул. Маскоўскай у г. Брэсце Постановление МК РБ №22 от 19.03.2020 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Фрагменты сядзібна-паркавага комплексу: капліца-пахавальня, вінакурня, фрагменты парку" ў аграгарадку Закозель Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці Решение Минский горисполком №1464 от 07.05.2020 Об изменении организации дорожного движения в городе Минске Решение Минский горисполком №1452 от 07.05.2020 Об изменении организации дорожного движения в городе Минске Решение Барановичский райсовет №122 от 11.05.2020 О мерах по реализации Указа Президента Республики Беларусь от 24 апреля 2020 г. № 143 Решение Пинский райисполком №576 от 05.05.2020 Об ограничении времени продажи алкогольных напитков на территории Пинского района Решение Кобринский райисполком №796 от 20.04.2020 Об установлении нормативов фактического потребления тепловой энергии за февраль 2020 года Решение Барановичский горисполком №958 от 21.04.2020 Об установлении нормативов фактического потребления тепловой энергии за март 2020 года Решение Кобринский райисполком №797 от 20.04.2020 Об установлении нормативов фактического потребления тепловой энергии за март 2020 года Решение Пинский райисполком №544 от 21.04.2020 Об установлении нормативов фактического потребления тепловой энергии за март 2020 года